Беларуская Служба

Зміцер Міцкевіч: Лукашэнка кантралюе ў Беларусі толькі рэпрэсіі, пасяўную і хакей

15.01.2025 13:16
Галоўны пасыл перадвыбарчых гастролей Лукашэнкі па Беларусі — паказаць, што ён кантралюе сітуацыю, ён з’яўляецца гаспадаром усяго, што адбываецца.
Аўдыё
  • Зміцер Міцкевіч: Лукашэнка кантралюе ў Беларусі толькі рэпрэсіі, пасяўную і хакей
   ,   ,   .
На Захадзе ўспрымаюць Лукашэнку, як несамастойную фігуру, як расійскае проксі. Shutterstock/Valeriya Zankovych

Неўзабаве ў Беларусі адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары. Пераназначэння Аляксандра Лукашэнкі адбываецца ва ўмовах вайны ва Украіне і поўнай залежнасці рэжыму ад Масквы.

Цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі гэта перад усім дзеля дэманстрацыі суб'ектнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, як для аўдыторыі ўнутры Беларусі так і па-за яе межамі. Перакананы журналіст тэлебачання «Белсат», аналітык Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч:

— Лукашэнка хоча зрабіць дэманстрацыю Захаду. У першую чаргу ён хоча прадэманстраваць, што ён нібыта з’яўляецца суб’ектам міжнароднай палітыкі. Гэта яго асноўны пасыл падчас усіх гэтых стэндам шоу, калі ездзіць па розных гарадах і сёлах. Гэтыя выступы выглядаюць камічна, там што ў розных месцах ён кажа рэчы, якія супярэчаць адна адной.

Але галоўны пасыл гэты перадвыбарчых гастролей па Беларусі — паказаць, што ён кантралюе сітуацыю, ён з’яўляецца гаспадаром усяго, што адбываецца. Менавіта гэта ён хоча паказаць і беларусам і Захаду (...).

Гэтыя намаганні Лукашэнкі марныя, а яго поўныя залежнасць ад Крамля відавочная для ўсіх. Ніхто не разглядае Лукашэнку, як самастойную фігуру. Надоечы, размаўляў на канферэнцыі ў Рызе з кіраўніком стратэгічнай камунікацыі НАТА. На Захадзе ўспрымаюць Лукашэнку, як несамастойную фігуру, як расійскае проксі. Адзінае, што ён кантралюе ў Беларусі рэпрэсіі, пасяўную і хакей і для ўсіх гэта відавочна. (...)

Таксама аглядальнік, адказаў на пытанне чаму Масква зацікаўлена ў панаванні Лукашэнкі ў Беларусі, магчыма Кармлю было бы прасцей мець справу з яшчэ больш лаяльным стаўленікам?

Адказ слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж